Рашаць капчы анлайн

2captcha.com — аўтаматызаваны сэрвіс распазнавання капчаў.
Капчы - гэта такія малюнкі, якія змяшчаюць скажоны тэкст, які трэба ўводзіць, або набор розных малюнкаў, дзе трэба выбраць толькі тыя, якія адпавядаюць прыведзеным умовам. Усё гэта неабходна для таго, каб пацвердзіць што Вы не робат. 2captcha створаны з мэтай звязваць заказчыкаў, якім трэба ў рэжыме рэальнага часу распазнаваць шмат капчаў, і работнікаў, якія зарабляюць грошы на распазнаванні капчаў.
2captcha можа распазнаць любыя капчы, вядомыя сёння. У нас пастаянны вялікі запас работнікаў анлайн, здольных распазнаваць да 10 000 капчаў у хвіліну (зможам распазнаваць больш, калі нагрузка будзе ўзрастаць плаўна)
2captcha — гэта Ваша першая праца ў Інтэрнэце. Заробак невялікі, але гэта не праца на поўную стаўку з жорсткімі патрабаваннямі, і яна дазваляе таксама атрымаць Вам дадатковы даход у вольны час.
Як гэта працуе?
У нас ёсць заказчыкі, якім неабходна распазнаваць шмат капчаў у рэжыме рэальнага часу. І у нас ёсць работнікі, якія чакаюць сваей чаргі, каб рашыць капчы. Наш сэрвіс ажыццяўляе дастаўку капчаў ад заказчыкаў да работнікаў і дастаўку адказаў на капчы ад работнікаў да заказчыкаў.
Як гэта адбываецца?
1. Работнік запытвае капчу. Калі капчаў няма, то работнік становіцца ў чаргу чакання капчы.
2. Заказчык загружае капчу на наш сэрвіс
3. Мы прысвойваем капчы унікальны ідэнтыфікатар, адпраўляем гэты ідэнтыфікатар заказчыку і спісваем з яго балансу суму за вырашэнне гэтай капчы.
4. Мы прызначаем гэтую капчу работніку з чаргі (таму, хто даўжэй за ўсіх знаходзіцца ў чарзе)
5. Работнік неадкладна вырашае капчу і адпраўляе адказ на наш сэрвіс
6. Мы захоўваем адказ у базе дадзеных і залічваем на рахунак работніка грошы за вырашэнне капчы.
7. Калі заказчык запытвае адказ па ідэнтыфікатары капчы, мы перадаем яму адказ, або, калі адказ яшчэ не гатовы, кажам яму крыху пачакаць.
8. Калі раптам адказ аказаўся няправільным, заказчык скардзіцца на няправільнае распазнаванне, і адказ правяраецца работнікамі з высокім рэйтынгам, якія вырашаюць, быў адказ правільным ці не.
Навошта гэта трэба заказчыкам?
Часта людзі маюць задачы, якія немагчыма выканаць аўтаматычна, таму што гэтаму перашкаджае капча. Напрыклад, паслаць апавяшчэнне некаторым карыстальнікам групы адначасова ці купіць некалькі пар красовак на распродажы або даведацца пра пазіцыі свайго вэб-сайта па розным пошукавым запытам. Прычын можа быць шмат.
Раней людзі трацілі шмат свайго часу, калі рашалі капчу ўручную. Потым людзі пачалі аб'ядноўвацца па прынцыпу "ты сёння працуеш на мяне, а я на цябе", а затым хутка зразумелі, што можна плаціць невялікае ўзнагароджанне тым, хто толькі пачынае зарабляць грошы ў Інтэрнэце, за тое, каб яны (работнiкi) рашалі капчы замест іх (заказчыкаў). Такім чынам і быў заснаваны наш сэрвіс рашэння капчы. На нашу думку, 2captcha.com з'яўляецца самым папулярным сэрвісам рашэння капчаў дзякуючы выдатнай камандзе распрацоўнікаў і камандзе падтрымкі 2captcha.